Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

2018 - Год малой родины

Изменения на пользу малой родине

Годом малой родины объявлен 2018 год в Беларуси


Малая родина для космонавта Олега Новицкого ассоциируется с родительским домом


И нет в целом мире прекрасней родимой деревни моей

У каждого человека есть самое дорогое место на земле. Это место, где он родился, сделал первые шаги, произнёс первые слова, впервые искупался в речке, встретил верных друзей. Для многих жителей Заполья такое место это наша деревня, теперь уже агрогородок. Здесь живут прекрасные люди, славящиеся бережным отношением к земле, умеющие как хорошо трудиться, так и с душой проводить свободное время. Подтверждением этому стала прошедшая суббота.

31 10 2018 3

20 октября агрогородок Заполье праздновал День деревни. Праздничное действо развернулось перед зданием школы и собрало огромное количество зрителей. А посмотреть было на что, ведь в этот день с импровизированной сцены звучали музыкальные номера в исполнении самодеятельных артистов, творческих коллективов Смиловичского и Турецкого Домов культуры, учащихся школы.

31 10 2018 4

Радость праздника с сельчанами разделили паралимпийская чемпионка Людмила ВОЛЧОК, заместитель председателя Смиловичского сельисполкома Ирина МАРТИНОВИЧ, управляющий делами Валентина ДЕМКО, бывший председатель Смиловичского сельисполкома Валентина ПИВОВАР.

Приветствуя гостей и сельчан, Ирина Петровна МАРТИНОВИЧ отметила, что такие праздники традиционно одни из любимых для жителей населенных пунктов, потому что становятся праздником каждого. Жители агрогородка по праву гордятся малой родиной, ее людьми и их достижениями, верят в будущее родного уголка и уже сейчас сами создают это будущее собственным трудом. Заместитель председателя сельисполкома поблагодарила всех жителей Заполья за вклад в развитие агрогородка, за преданность родной земле.

День деревни — не просто праздник. Это повод чествовать лучших из лучших, сказать спасибо самым активным, порадоваться за настоящих хозяев земли.
В этот праздничный день всем миром чествовали мам, родивших пять и более детей, награжденных Орденом Матери: Татьяну Владимировну МОРОЗОВУ, Елену Владимировну КАТОК, Ирину Викторовну БУРДЫКО.

Трогательным моментом стало поздравление и вручение ценных подарков самым пожилым жителям. В этом году 95-летний юбилей отметит Мария Макаровна РУСАК. Всю трудовую жизнь она проработала в колхозе бухгалтером и кассиром. На пороге 90-летнего юбилея Нина Павловна КАЛЕНИК и София Никифоровна СОСНОВСКАЯ.
Поздравляли на празднике также и многодетные семьи, самые молодые семьи, самых юных жителей агрогородка и обладателей лучшего подворья.
Вниманию гостей и участников мероприятия была представлена выставка декаративно-прикладного творчества. Выполненные руками жителей агрогородка работы и кулинарные изделия ярко демонстрировали, что здесь проживают не только трудолюбивые, но и талантливые, мастеровитые люди, которые умеют увидеть красоту во всём.
Рядом с площадью, где находилась концертная площадка, также кипела жизнь: шумели торговые ряды, предлагая всевозможную выпечку, сладости, напитки, шашлыки и уху.
Материальную поддержку в проведении праздника оказали директор сельхозпредприятия «Запольское» Сергей АЛЕКСАНДРОВИЧ и директор частного торгового предприятия «Верасок-Элит» Мария ЗАХАРЕНКО.

По окончании праздника жители агрогородка поблагодарили также Ирину МАРТИНОВИЧ и директора Запольской средней школы Андрея ГОНТАРЕНКО за организацию праздника и гостеприимство. Было высказано пожелание, чтобы праздник стал ежегодным., а нынешний праздник, несомненно, удался на славу!

Виталий ПОЛЯЧКОВ,
заместитель директора
по воспитательной работе.
Фото автора


У вёсцы Язоўкі прайшоў традыцыйны Пятроўскі фэст

25 07 2018 5

Традыцыйны ліпеньскі ПЯТРОЎСКІ ФЭСТ, што праходзіць кожным летам, зноў адбыўся ў вёсцы Язоўкі. Як заўжды, аднавяскоўцаў, суседзяў, гасцей і артыстаў сабрала гаспадыня фэсту – Валянціна Пятроўна ЛАДУЦЬКА. З самай раніцы на яе сядзібе чулася музыка, песні, гаспадарлівыя язоўцы неслі свае прысмакі ды тое, што добра вырасла ў гародзе альбо ў садзе: на імправізаванай гандлёвай кропцы перад веснічкамі кожны жадаючы мог купіць вішні, чарэшні, парэчкі, мёд.

25 07 2018 6

25 07 2018 7

На ўваходзе замест фэйс-кантролю кожнага госця частавалі духмянай медавухай. Яе прывезлі з Чэрвеня прывабныя і ветлівыя пчаляры, каб парадаваць язоўцаў першай сёлетняй мядовай прадукцыяй. Алкаголю напой, створаны па старажытнаму беларускаму рэцэпту, утрымлівае зусім крыху, меней за слабае піва. Але, паспытаўшы яго, здаецца, што глынуў, мабыць, саміх сонечных промняў – ясных, цёплых, мяккіх, добрых і даруючых самыя светлыя пачуцці да ўсяго свету!..

25 07 2018 8

Многія госці, трапіўшы на сядзібу, разбрадаліся па яе шматлікіх кутках: хто ў святліцу з вышыванкамі, хто ў музей сялянскага побыту, хто ў “Іванаву хатку”. Ля музея сталы і паважлівы, але жвавы і гаваркі дабраахвотны экскурсавод у адметным саламяным капялюшы распавядаў усім жадаючым, адкуль якія рэчы ўзяліся: кросны ды пралкі са стрэхаў аднавяскоўцаў, вугалевыя прасы са сметніка, вышыванкі ды глечыкі – ад продкаў гаспадыні ды яе сваякоў… Рэч за рэччу назбіраўся не адзін пакой, сапраўдная хатка стагоддзя гэтак 18-га. Самым малым наведвальнікам музея экскурсавод цярпліва, “на пальцах” тлумачыў, што такое “глечык”, чаму тканіну выраблялі дома і навошта ў прас клалі вуголле.
Канцэртная праграма складалася з выступлення фальклорнай групы суседзяў – Горак і Велікаполля, а таксама эстрадных нумароў у выкананні выхаванцаў псіханеўралагічнага інтэрната і іх мастацкага кіраўніка Марыны СІНЯЎСКАЙ. Усе артысты былі апрануты ў прыгожыя канцэртныя строі ў народным стылі, выглядалі святочна, радасна, па-летняму ярка. Прысутнічаў на свяце і дырэктар дома-інтэрната Уладзімір СЕМІЖОН. Ён быў не толькі ганаровым госцем, але і членам журы, што ацэньвала конкурс хатніх сялянскіх страў і прысмакаў.

25 07 2018 9

На свяце прыгадалі аднавяскоўцаў, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. 35 прозвішчаў прачыталі дзеткі, памочнікі вядучых. У памяць аб іх і ў гонар міру ў краіне выхаванцы інтэрната запусцілі ў неба каляровыя паветраныя шарыкі. Адзначылі і тое, што вёска дала Чэрвеньшчыне і ўсёй Беларусі шмат імёнаў, што прынеслі карысць краіне, дабіліся вялікіх поспехаў у працы, праславіўшы тым самым і родную вёсачку.

Адметна, што ўжо не першы год язоўскі Пятроўскі фэст праходзіць выключна на грошы дабрачынцаў і самой гаспадыні свята Валянціны Пятроўны. Гэта адметная рыса вялікага сэрца – аддаць уласнае, каб зрабіць нешта добрае для іншых.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. 
Фота аўтара


Летапіс роду звязаны з вёскай Іваніч

Васіль Іванавіч Ладуцька — наш даўні чытач і аўтар шматлікіх вершаў, якія не раз друкаваліся ў раённай газеце. Нарадзіўся ў вёсцы Іванічы.

19 03 2018 2

Васіль Ладуцька разам з маці на беразе ракі

Пасля заканчэння школы ў Чэрвені вучыўся ў політэхнічным інстытуце, пазней – у Акадэміі упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Добрае веданне англійскай мовы дазволіла яму працяглы час працаваць у Нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” за мяжой у рэгіянальным прадстаўніцтве ў Велікабрытаніі, Ірландыі, ЗША. А з 2005 года ён з’яўляецца памочнікам прадстаўніка расійскай авіякампаніі “Аэрафлот”. Афіцыўна жыве ў Мінску, але амаль паўгода знаходзіцца ў Іванічах, на сваёй малой радзіме. Яго вельмі вабяць родныя мясціны і краявіды зямлі продкаў. Таму і пабудаваў дыхтоўны дом недалёка ад бацькоўскага. З жонкай Валянцінай пасадзілі сад, вырошчваюць гародніну і мноства кветак. Адсюль ён з вясны да позняй восені ездзіць на працу ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Далекавата, але чыстае паветра, цудоўныя краявіды, магчымасць даглядаць пажылую матульку, дапамагаць ёй, перавешваюць усе практычныя довады.
Акрамя вершаў, Васіль цікавіцца гісторыяй роднай вёскі, складае летапіс свайго роду. Шкадуе, што не ведае глыбока свой род, продкаў розных пакаленняў. Але ўспаміны свайго дзядулі Адама Сяргеевіча Ладуцькі старанна запісваў і цяпер вырашыў падзяліцца імі з чытачамі газеты.
Да вайны вёска Іванічы была даволі вялікай. Дамы размяшчаліся ўздоўж шырокай і глыбокай ракі Волма. Па рацэ сплаўлялі лес, хадзілі гружоныя баржы, каля Іваніч было некалькі прыстаней. Цяпер у такое мала хто паверыць. Вёска была настолькі прывабнай і каларытнай, што тут у 1938 годзе здымалі нават мастацкі фільм “Адзінаццатае ліпеня” (дзень вызвалення Мінска ад белапалякаў), які неаднаразова дэманстраваўся па тэлебачанню. Плёнка з гэтым фільмам захоўваецца ў архівах, а яго копія ёсць у краязнаўчым музеі ў Чэрвені. Там добра праглядваюцца навакольныя мясціны Іванічаў. Асабліва адметная старая вярба з пакрыўленным ствалом. Яна і сёння стаіць на беразе ракі, апошні сведка былых падзей. У фільме відаць адна з хат вёскі на ўзвышшы. Па воле лёсу яна перажыла гады вайны, адзіная засталася пасля таго, як карнікі спалілі вёску. Мама Васіля Ганна Адамаўна двухгадовай дзяўчынкай таксама трапіла ў адзін з кадраў фільма.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска Іванічы ўваходзіла ў, так званы, “партызанскі край”. Амаль усе мужчыны ваявалі ў партызанскіх атрадах. Дзядуля Васіля – Адам Сяргеевіч Ладуцька. Меў вясковую мянушку “Грэцкі”, бо з твару быў падобны на грэка. У 1944 годзе фашысты яго схапілі ў лесе, арыштавалі і адвезлі ў турму ў Чэрвень. Спачатку хацелі расстраляць, але потым адправілі ў Германію. Трапіў у лагер ля горада Эрфурт, дзе працаваў на гаспадарчых работах. Потым быў пераведзены ў лагер “Вевель”, дзе палонных прымушалі рыць акопы немцам. У палоне сустрэўся з рускім лётчыкам. Абодва прынялі рашэнне бегчы. Дзесяць дзён, хаваючыся ад фашыстаў, абыходзячы населенныя пункты прабіраліся да савецкіх войск. Стомленых, галодных, змучаных, іх затрымалі нямецкія жандармы, пасля чаго дзед аказаўся ў турме, дзе над ім фашысты вельмі здзекваліся, ледзь не забілі да смерці. Вялікім цудам застаўся жывым. Быў накіраваны на работы на цагельны завод у горад Дортмунд. 20 красавіка 1945 года дзядулю разам з іншымі ваеннапалоннымі вызвалілі савецкія войскі. Некалькі дзён дзед правёў у адміністрацыйным лагеры. Пасля праверкі, быў адпраўлены дадому. Васіль Іванавіч так дакладна расказвае біяграфію дзядулі, бо мае на руках выпіску з афіцыйных органаў, якая падцвярджае ўсе факты. Праз пэўны час пасля вайны Адам Сяргеевіч атрымаў пасведчанне ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны час дзядуля працаваў на лесасплаве, клаў печы аднавяскоўцам, яго ведалі і паважалі жыхары ўсіх навакольных вёсак.
З расказаў дзядулі Васіль Іванавіч даведаўся таксама пра лёс землякоў у дзень, калі вёску знішчылі. Было гэта 21 кастрычніка 1943 года. Спачатку доўга бамбілі самалётамі, потым прыйшлі карнікі. Моладзь на машынах павезлі ў Чэрвень, каб адправіць на работу ў Германію. Быў сярод іх і бацька Васіля. Дзяцей і старых сагналі на скрыжаванне дарог пад дуламі кулямётаў для ўчынення смяротнай расправы, але чамусьці адмянілі загад. Сярод сяльчан была бабуля Васіля Таццяна Сцяпанаўна разам з маленькай дачкой Ганнай (маці Васілія).
У дзядулі і бабулі Васіля Ладуцькі Адама Сяргеевіча і Таццяны Сцяпанаўны нарадзіліся пасля вайны яшчэ двое дзетак, якіх дапамагала гадаваць старэйшая Ганна. Яна ўсё жыццё правяла ў роднай вёсачцы Іванічы. Тут нарадзілася ў 1936 годзе, тут скончыла сем класаў. Працавала ў сталовай у Чэрвені. Падабалася прафесія повара, марыла вучыцца далей па гэтай спецыяльнасці, але трэба было дапамагаць бацькам-калгаснікам падымаць на ногі малодшых брата і сястру. А пасля замужжа з аднавяскоўцам Іванам Сцяпанавічам Ладуцькам (у вёсцы амаль усе жыхары мелі такое прозвішча), перайшла на работу на свінаферму. Шчыравала там адзінаццаць гадоў, пасля дваццаць два гады – санітаркай у раённай бальніцы. Муж працаваў токарам у калгасе. Быў ён на дзевяць гадоў старэйшы за Ганну. Юнаком, калі яму было чатырнаццаць, забралі яго немцы разам з іншымі падлеткамі вёскі Іванічы на работы ў нямеччыну. Пасля вызвалення вярнуўся на родную Чэрвеньшчыну і быў прызваны на службу ў войска. Калі адслужыў, працаваў на камвольным камбінаце ў Мінску. Але цягнула Івана ў родную веску Іванічы, дзе засталася прыгажуня Ганна.
Неўзабаве тут з дапамогай дзядулі Адама Сяргеевіча паставілі хату на беразе Волмы. Выгадавалі трох сыноў. Хлопцы выраслі прыгожымі, працавітымі, здатнымі да навук. На жаль, бацька рана пайшоў з жыцця. Сёння Ганна Адамаўна мае шэсць унукаў, тры праўнукі.
Васіль вельмі скрупулёзна і дакладна збірае звесткі аб родных мясцінах і аб сваёй сям’і. З гэтага складаюцца яго вершы. У памяць пра дзядулю Васіль падпісвае іх псеўданімам Грэцкі. У мінулым годзе выйшаў першы зборнік. Вялікая паэма ў ім “Земное притяжение” прысвечана дзядулю Адаму Сяргеевічу Ладуцьку, роднай вёсачцы, аднавяскоўцам. Вось некаторыя вытрымкі з яе:

Наш дедушка оставил всем наследство: 
У речки дом, колодец, огород.
Я вырос и провёл с ним детство.
С росой косили сено, качали летом мёд.

Плясали бойко от души селяне.
Гармонь захлёбывалась вновь и вновь.
Плыла,звенела музыка в тумане,
И от неё кипела в жилах кровь.

Мне снятся косари и звон покоса. 
Шумливый говор женщин на лугу. 
Я слышу, как скрипят уже колёса, 
И конь натягивает с силою дугу.

Там ветерок ласкает в копнах сено
И ранят сердце крики журавля.
Я преклоняю вновь своё колено
Перед тобою, родина моя.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

1101 раз (а) Последнее изменение: 31.10.2018