Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 5-22-86

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Четверг, 20 апреля 2017 года, 15:20

Першы спарынг — камяком

Источник  Источник Соб. Инф.
Момант матча “Вікторыя” – “Колас” Момант матча “Вікторыя” – “Колас”

Футбалісты чэрвеньскага “Коласа” пачалі падрыхтоўку да новага сезону. У суботу яны правялі ў Мар’інай Горцы першы таварыскі матч. Экзаменатарам нашай каманды была мясцовая “Вікторыя” – удзельніца другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.

Сапернікі падышлі да гэтай сустрэчы ў розных фізічных кандыцыях. Мар’інагорцы ўжо месяц трэніруюцца на адкрытым паветры, правялі некалькі спарынгаў. Гэта і не дзіва: чэмпіянат краіны ў другой лізе стартуе бліжэйшымі выхаднымі. Чэрвеньцы ж, якім сёлета давядзецца абараняць гонар раёна ў чэмпіянаце вобласці, пачынаюць перадсезонную падрыхтоўку пазней, бо афіцыйныя спаборніцтвы чакаюць іх толькі ў маі. І менавіта на матч з “Вікторыяй” яны ўпершыню сабраліся разам.

“Колас” прыехаў у Мар’іну Горку ў наступным саставе: Арцём Аўраменка, Ігар Шмідаў, Мікалай Свірыдовіч, Юрый Весялоў, Аляксей Юдо, Аляксандр Ліпніцкі, Ілья Купровіч, Станіслаў Палынін, Анатоль Шафераў, Павел Афаневіч, Дзмітрый Чысты, Кірыл Фофанаў, Ілья Прытыка. Тым, хто пільна сочыць за чэрвеньскім футболам, не варта тлумачыць, што састаў гэты пакуль далёкі ад аптымальнага, як па колькасці, так і па якасці. Зрэшты, паводле слоў трэнера нашай каманды Сяргея Прыступы, у планах якраз і было праверыць бліжэйшы рэзерв, паглядзець на ігракоў, якія звычайна ў чэмпіянаце праводзяць на полі няшмат часу.

На дзіва, у першым тайме чэрвенцы амаль ні ў чым не саступалі “Вікторыі”. Не збянтэжыў іх нават прапушчаны ўжо на дзясятай хвіліне гол. Збіўшы наступальны парыў гаспадароў поля, нашы футбалісты пачалі раз-пораз напружваць мар’інагорскую абарону. І, урэшце, правялі бліскучую камбінацыю, якая завяршылася ўзяццем варот. Атрымаўшы мяч на левым фланзе атакі, Павел Афаневіч, які прыехаў на прагляд у “Колас” з Магілёва, па-майстэрску прыкрыў яго корпусам, дачакаўся забягання Дзмітрыя Чыстага і зрабіў перадачу. Дзмітрый не марудзячы прастрэліў уздоўж варот, і набягаючы Ілья Прытыка без шанцаў для галкіпера скіраваў мяч у сетку – 1:1.

На жаль, у другім тайме футбалістам “Коласа” не хапіла фізічнай гатоўнасці, каб годна завяршыць сустрэчу. Ігракі “Вікторыі” цалкам узялі кантроль над гульнёй, не даючы нашым ніякіх шанцаў на контратакі. Як вынік, мяч пяць разоў пабываў у варотах чэрвеньцаў…

Што ж, калі перафразаваць вядомы выраз, першы спарынг для “Коласа” атрымаўся камяком. Але падрыхтоўка да сезону, нагадаю, толькі разгортваецца. І час, каб дасягнуць патрэбных кандыцый, у чэрвеньцаў ёсць.

З гэтага тыдня каманда пачынае рэгулярныя трэніроўкі. А на бліжэйшую суботу запланаваны выязны таварыскі матч з ФК “Фалько” (Дзяржынскі раён).

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Прочитано 37 раз (а)