Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 5-22-86

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Пятница, 19 мая 2017 года, 9:04

Дысцыпліна і парадак — перш за ўсё

Источник  Соб. инф.

Пытанні летняга пашавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы разгледжаны ў суботу на раённым семінары-вучобе з удзелам кіраўнікоў гаспадарак і спецыялістаў зоаветэрынарнай службы, які адбыўся ў
сельгаспрадпрыемстве “Ганута-Агра”

image001 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

Перш, чым азнаёміцца з арганізацыяй выпасвання дойнага статка малочнатаварнай фермы “Хутар”, старшыня райвыканкама Андрэй Зубар запрасіў усіх зайсці ў адзін з хлявоў, дзе ўтрымліваюцца першацёлкі. Ён патлумачыў, што іх відавочнае адставанне ў развіцці – вынік грубых пралікаў у селекцыйна-племянной працы. Тут жа выявіліся і парушэнні ў кармленні жывёлы: прапорцыя сумесі грубых кармоў і зялёнай масы свірэпіцы не адпавядала тэхналогіі.
Такі стан спраў Андрэй Зубар ахарактарызаваў як безгаспадарчасць і абыякавасць.

— Рабочы дзень кіраўніка гаспадаркі павінен пачынацца з фермы, пасля абеду і ўвечары таксама трэба яе наведваць, – сказаў ён. – Неабходна стварыць дакладна адладжаную сістэму кіравання вытворчасцю. І, калі гэтая сістэма створыцца, яна будзе працаваць на вас…

Таксама кіраўнік раёна закрануў праблему замацавання спецыялістаў сельскай гаспадаркі на вёсцы, распавёўшы, што на нядаўняй сустрэчы з сёлетнімі выпускнікамі школ ніводзін з больш чым ста чалавек пры апытанні не выявіў жадання паступаць у аграрную навучальную ўстанову. На думку Андрэя Зубара, так адбываецца найперш з-за таго, што ўмовы працы ў гаспадарках не адпавядаюць сучасным патрабаванням. І пачынаць мяняць сітуацыю да лепшага трэба з навядзення парадку і дысцыпліны на вытворчасці.

Падчас наведвання пашы, Андрэй Зубар у цэлым станоўча ацаніў арганізацыю ўтрымання тут дойнага статка, адзначыўшы, што тэхналогія выпасвання пакуль што выконваецца не ва ўсіх гаспадарках. Адным з найбольш распаўсюджаных парушэнняў ён назваў размяшчэнне бочкі з вадою на ўскрайку загонаў замест сярэдзіны, з-за чаго каровам, каб напіцца, даводзіцца пераадольваць значную адлегласць.

Падрабязней на асобных момантах арганізацыі летняга пашавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы засяродзіліся намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па жывёлагадоўлі Алеся Глінкова, дырэктар Чэрвеньскага філіяла РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” Максім Шынкевіч і галоўны ветурач раёна Зоя Савошчык. У прыватнасці, кіраўнікам гаспадарак і спецыялістам зоаветслужбы нагадалі, як правільна разлічваць памеры і частату перасоўвання загонаў пры франтальнай пасьбе, патрэбы жывёлы ў зялёнай масе, вадзе і мінеральных дабаўках. Асобная ўвага была звернута на наяўнасць у пастухоў адпаведнай дакументацыі: журналаў наведвання, выяўлення кароў у ахвоце, страўлівання пашаў, плана мерапрыемстваў на летні пашавы перыяд, палажэння аб заработнай плаце.

Напрыканцы семінара-вучобы яго ўдзельнікі азнаёміліся з вопытам вырошчвання ў сельгаспрадпрыемстве “Ганута-Агра” люцэрны і канюшыны на корм жывёле.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Прочитано 31 раз (а)