Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 5-22-86

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Понедельник, 17 июля 2017 года, 16:28

У месцы адпачынку шкодзяць вандалы

Источник  Соб. инф.
У месцы адпачынку шкодзяць вандалы

Многія чэрвеньцы наведваюцца на Натальеўскае возера. Якое становішча тут у сёлетнім купальным сезоне?

Убачанае ўразіла. Хтосьці адцягнуў адну з альтанак бліжэй да вады. Ля гэтай альтанкі — вогнішча. Каб развесці агонь, разабралі агароджу вакол пляцоўкі з кантэйнерамі для смецця.

Майстар па добраўпарадкаванню горада ўнітарнага прадпрыемства «Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка» Аляксандр Саковіч, якога сустрэла на пляжы, у роспачы кажа:

— Горка на ўсё гэта глядзець. Хтосьці працуе, каб адпачынак чэрвеньцам арганізаваць, а хтосьці ўсё гэта псуе. Тое, што планавалі зрабіць, мы зрабілі. На маю думку, трэба было болей грыбкоў паставіць для дзяцей. І альтанак двух мала, і раздзявальні б яшчэ не перашкодзілі. Дык вось пастаў усё гэта… Зломяць зноў. Вартаўніка тут няма. Кожны тыдзень не будуць жа сродкі выдаткоўваць на добраўпарадкаванне пляжа. Сёлета яшчэ і мала папсавалі. У мінулыя гады болей шкоды нарабілі. І альтанкі палілі, і грыбкі. Альтанка каштуе больш за 500 рублёў. Вось якое выхаванне ў некаторай моладзі.

Да нас далучыўся старшыня раённай арганізацыі ТВВОД рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на вадзе» Васіль Ладуцька:

— Трэба, каб міліцыя больш сачыла за гэтым. Каб злавілі таго, хто гэта рабіў, ды прымусілі ўсё аднавіць і адрамантаваць за свае сродкі, дык можа быў бы які толк. Вось бачыце, бутэлькі раскіданы, а да сметніцы два метры… Што тычыцца нашай работы, то ўсё неабходнае для выратавання ёсць: лодкі — маторная і грабная, выратавальныя жылеты. Па штату тры чалавекі патрэбны, а працуюць шэсць. Па палове стаўкі ў кожнага. Сумяшчальнікі ў асноўным. Хацелася, каб і ў нас быў добры пляж. У Пухавічах і лежакі стаяць, усё аздоблена вакол. Ніхто нічога не ламае. А ў нас што? У Дзяржынску стаяць лодкі і ноччу. А мы зацягваем у хлеў на ноч. Бо раніцай не знойдзеш. 

Вакол нашай станцыі сцяна. У мінулым годзе выламалі пралёт. Нікога не знайшлі. Хто вінаты? Спалілі лавачку з грыбком. Ляжалі п’яныя мужыкі да вечара тут, ніхто не забраў іх.

image002 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

А. Саковіч:
— Калі планавалі добраўпарадкаваць пляж, трэба было б зрабіць добры адкос, пяску прывезці. І гандаль наладзіць.

В. Ладуцька:
— Будуць чысціць канаву, папрашу, каб і пляж тут абрэзалі. Прыбярэжную расліннасць падкасіць таксама трэба.

Рыбакі, што сядзелі з вудамі на беразе, сказалі:
— Возера стала крыху чысцейшым, пасля таго, як амура запусцілі, але на такую плошчу малавата яго. Зараз трава схавалася пад вадой, яе менш бачна.

Аб якасці вады і яе бяспецы паведамілі работнікі раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Урач-лабарант санітарна-гігіенічнай лабараторыі Кацярына Ефімкова:
— Пробы на хімічны аналіз адбіраюцца ў вадаёме згодна санітарных нормаў і правілаў адзін раз у месяц. Апошні аналіз вады, зроблены 10 ліпеня, паказаў, што адабраныя ўзоры вады адпавядаюць ўсім патрабаванням. 

Фельчар-лабарант бактэрыялагічнай лабараторыі Аксана Шанцавалава:
— На бактэрыялагічны аналіз пробы вады бяром раз на тыдзень. Апошні раз — 10 ліпеня. Узоры вады і па баканалізу адпавядаюць нормам. Так што купацца не забаронена.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

Прочитано 26 раз (а)