Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 5-22-86

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Понедельник, 09 октября 2017 года, 17:05

УРАЧЫСТАЯ СВЯТОЧНАСЦЬ АБЛАСНЫХ ДАЖЫНАК

Источник  Соб. Инф.
УРАЧЫСТАЯ СВЯТОЧНАСЦЬ АБЛАСНЫХ ДАЖЫНАК

Пасля напружаных  хлебаробскіх спраў, калі ўбраная з палёў збажына паспяхова перавезена ў засекі, шчырыя вясковыя працаўнікі могуць перавесці дыханне, адпачыць і падвесці вынікі зробленага. Гэта і адбылося на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2017”, які ў мінулую суботу гасцінна прымала Смалявіцкая зямля.

І хаця зранку неба было зацягнута шэрымі хмарамі, раз-пораз сыпаў дробны дождж, але гэтыя  акалічнасці не маглі азмрочыць прыўзняты настрой чэрвеньскай дэлегацыі - удзельнікаў урачыстасці, якія накіроўваліся на свята. 

Дарогу на раённыя "Дажынкі" ўпрыгожваў традыцыйны прыдарожны аграарт – арыгінальныя мастацкія творы з саломы, - што таксама настройвала на апаведны лад.

Ветлівасць гаспадароў наша дэлегацыя на чале з кіраўніком раёна адчула адразу на мяжы раёна: гасцінныя смалявіччане сустракалі песнямі і караваем новага ўраджаю, які са словамі  прывітання ўручылі старшыні райвыканкама Віталю Казлову. Пасля невялікага «прывалу» дэлегацыя зноў адпраўлялася ў шлях. Да канечнага пункту заставалася зусім крыху...

У Смалявічах шчыра парадаваліся за сваіх суседзяў, якія да гэтага свята не толькі ўпрыгожылі свой горад, але і зрабілі ўсё магчымае, каб шматлікія госці адчылі надзвычай радасныя, яркія і незабыўныя ўражанні. 

Адрамантаваныя дамы, пафарбаваныя агароджы, а ўздоўж іх, нібы дывановыя дарожкі, роўненькія тратуары і дарогі. Дарэчы, многія аб'екты інфраструктуры было не пазнаць. Прыемна здзівіў па-майстэрску распісаны ў стылі графіці фасад раённай бальніцы, якая месціцца адразу пры пад”ездзе ў горад. На ім, быццам па жоўтаму полю збажыны, нібы зорачкі, заззялі блакітныя васількі.  А новы будынак ЗАГСа акурат падчас свята расчыніў свае дзверы.

Наогул, работы па наданню гораду свайго  непаўторнага каларыту, зроблена нямала. Як прыкмецілі ўдзельнікі нашай дэлегацыі, гэта і добра, што дзякуючы такім фестывалям ёсць магчымасць вялікай колькасці людзей паўдзельнічаць у іх, а гаспадарам навесці парадак і стварыць  прыгажосць у сябе «дома».

…Крыху асвоіўшыся сярод гандлёвых радоў, якія  раскінуліся амаль на паўтара кіламетра па цэнтральнай вуліцы горада, пачынаю шукаць сярод іх  «сваіх». У такой разнастайнасці  гандлёвых кропак губляюся.  Ледзь прасоўваюся сярод натоўпу. Вось тут  прапануюць пакаштаваць бліны, шашлыкі, духмяную выпечку, насупраць - запрашаюць на дэгустацыю малочных, мясных, кандытарскіх вырабаў.  Крыху далей – рэкламуюць  прамысловыя тавары, сувеніры, бяспройгрышную латарэю і шмат усяго, што можна набыць на памяць аб гэтым мерапрыемстве. 

Зазірнуўшы ледзь не ў кожны павільён, нарэшце, адшукала нашых вытворцаў. Тоўпіўся народ ля палаткі Смілавіцкай валяльна-лямцавай фабрыкі. Пры мне маладая мама купіла дзіцяці валёнкі, а пажылая жанчына – баваўняную коўдру.

Праз некалькі аб'ектаў  прыкмеціла знаёмую эмблему Чэрвеньскага лясгаса.

- Людзі падыходзяць, цікавяцца, шмат чаго ўжо распрадалі: туі, ядловец,  елкі асабліва карыстаюцца попытам, - расказвае Жанна Чарнавец, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце  лясгаса. – А вось бачыце,  на некаторых зелянцах стаяць таблічкі, што ўжо прададзена. Гэта значыць наведвальнікі аплацілі іх, а забяруць крыху пазней. Дарэчы, кошт на некаторы асартымент зелянцоў у нас меншы, чым у іншых лясгасаў.

Здалёк убачыўшы  шыльдачку “Драўляныя вырабы”, натрапіла на прадукцыю Чэрвеньскага ліцэя, якія прадстаўлялі сваю “фірмовую” прадукцыю для гаспадынь: дошкі, скалкі, лыжкі, а таксама прыгожыя вязаныя шалікі ручной работы. Каб падтрымаць свайго вытворцу і крыху падштурхнуць іх гандаль, набыла адзін з іх. Шматлюдна было і ля палаткі Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Акрамя выстаўленай на продаж прадукцыі, вырашчанай яго выхаванцамі на ўласным падвор”і, прысутных  забаўляла сваімі песнямі культарганізатар Марына Сіняўская. А арыгінальнае афармленне пляцоўкі прыцягвала ўвагу ўсіх фатографаў, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.  Сфатаграфавала і я для газеты.

У “Горадзе майстроў” самабытную прадукцыю, зробленую сваімі рукамі, прадстаўлялі: майстар-метадыст раённага Цэнтра раместваў Тамара Шалупенка, мастацкі кіраўнік Горкаўскага Дома фальклору Ірына Маркушэўская, настаўнік Рыгор Судак і яго вучань Аляксандар Несцяровіч Раваніцкай сярэдняй школы-сада. З цікавасцю назіралі за умелымі рукамі дырэктара раённага Дома фальклору Таццяны  Савонавай, якая тут жа дэманстравала сваё майстэрства на старажытным ткацкім станку Некаторыя  смельчакі нават рупіліся паўтарыць тое, што рабіла яна. Але….  Годна і арыгінальна была прадстаўлена таксама  пляцоўка маладзежнага падворка сям’і Дз’ячэнкаў з Калодзежскага сельсавета.

…Бліжэй да гадзіны дня на вуліцы Савецкай пачалі збірацца дэлегацыі ўрачыстага шэсця з усіх раёнаў Мінскай вобласці, а таксама калектывы мастацкай самадзейнасці. Яны імкнуліся арыгінальна прэзентовать непаўторны каларыт той мясцовасці, якую прадстаўляюць. Роўна ў гадзіну пад бурныя апладысменты пераможцы абласнога спаборніцтва прайшлі на галоўную плошчу раённага цэнтра. У іх ліку – і нашы землякі.

Адкрыў мерапрыемства старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. У першую чаргу кіраўнік рэгіёна акцэнтаваў увагу прысутных на выніках работы аграпрамысловага комплексу Міншчыныў. “За кошт строгага захавання тэхналагічнай дысцыпліны, зніжэння энергазатрат і выдаткаў матэрыяльных рэсурсаў на вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі працаўнікі аграпрамысловага комплексу вобласці ўваходзяць у тройку лідэраў у рэспубліцы практычна па ўсіх асноўных паказчыках", - падкрэсліў ён. Таксама звярнуў увагу на тое, што Мінская вобласць на працягу апошняга дзесяцігоддзя трывала ўтрымлівае рэпутацыю галоўнай жытніцы краіны. У гэтым годзе намалочана збожжавых і зернебабовых (без уліку кукурузы) 1,9 млн т. Анатоль Ісачанка выказаў упэўненасць, што, як і ў ранейшыя гады, рубеж намалоту ў 2 млн. т будзе пераадолены, бо  ў рэгіёне яшчэ працягваецца ўборка кукурузы на зерне. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур у  Мінскай вобласці склала 37,6 ц/га.  Лідэрам на ўборцы ўраджаю стаў Дзяржынскі раён, якому  прысуджана першае месца. На другім месцы - Барысаўскі , трэцяе – у Маладзечанскім раёне.  Лепшы па ўраджайнасці - Нясвіжскі раён (65,1 ц/га), які першым у вобласці завяршыў уборку збожжавых.

Анатоль Ісачанка канстатаваў, што ў бягучым годзе з-за складаных умоў надвор'я уборачная кампанія  праходзіла ў няпростых умовах. Заслуга  у выкананні пастаўленых задач, перш за ўсё, належыць працаўнікам сяла - кіраўнікам і спецыялістам сельгасарганізацый, інжынерам, камбайнерам, механізатарам, агра-нормам, аператараў зернеачышчальных і сушыльных комплексаў. Таксама быў адзначаны ўклад у агульны вынік жніва работнікаў сілавых структур, МЧС, гандлю, грамадскага харчавання, медыцыны, культуры, бытавога абслугоўвання, прадстаўнікоў навучэнскай моладзі. Старшыня аблвыканкама выказаў словы ўдзячнасці ў адрас кіраўнікоў Мінскай вобласці розных гадоў, спецыялістаў аграрнай галіны, якія забяспечвалі і забяспечваюць развіццё рэгіёна.

Затым адзін за другім на сцэну падымаліся тыя, чыя праца так важная для ўсіх нас. У гэты дзень яны прымалі віншаванні не толькі ад кіраўніка рэгіёну, але і ад іншых ганаровых гасцей, сярод якіх былі члены Савета старэйшын Мінскай вобласці, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання.

Прыемна было бачыць сярод узнагароджаных і прадстаўнікоў нашага раёна. Гэта дынастыя Савічаў з ДП «Эксперыментальная база «Натальеўск», якія атрымалі ад губернатара ганаровыя падарункі, а таксама старшы камбайнер  Аляксей Яблачкаў з філіяла “Агра-Бокс”СП “Унібокс”, які па выніках электроннага галасавання , праведзенага газетай “СБ Беларусь сегодня” , атрымаў найбольшую колькасць галасоў і выйшаў на першае месца. Падарунак  -- сучасны  тэлевізар – яму ўручыў  рэдактар “Сельскай газеты” Сергей Міхневіч.

Урачыстасць у амфітэатры завяршылася канцэртам зорак беларускай эстрады і прыгожым фейерверкам. Але свята працягвалася: да самага позняга вечара разносіўся апетытны пах шашлыкоў, духмянай выпечкі і песні раённых фальклорных артыстаў.

Людміла РАБЕЦКАЯ

Прочитано 91 раз (а)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.cherven.minsk-region.by/ru/novosti/novosti-rajona/item/3559-urachystaya-svyatochnasts-ablasnyh-dazhynak.html#sigProGalleriadd8ee8ff4d