Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Вторник, 13 марта 2018 года, 16:24

Старшынёй раённага Савета дэпутатаў абраны Мікалай Лойка

Источник  Соб. Инф.
Старшынёй раённага Савета дэпутатаў абраны Мікалай Лойка

У панядзелак, 12 сакавіка, адбылася першая сесія Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

У адпаведнасці з арт. 12 Закона аб мясцовым кіраванні і самакіраванні і на падставе артыкула 40 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь яе адкрыў і вёў да абрання старшыні раённага Савета дэпутатаў старшыня Чэрвеньскай раённай выбарчай камісіі Віталь Іванавіч Труш. У рабоце сесіі прымалі ўдзел 29 з 31 абраных дэпутатаў Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання і запрошаныя: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Атрошчанка, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, галоўны ўрач Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Рызгунскі, старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў, дэпутат Мінскага абласного Савета дэпутатаў Анатоль Ульянаў, адказныя работнікі райвыканкама.
Віталь Труш праінфармаваў удзельнікаў сесіі аб выніках выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і адзначыў, што выбары ў раёне праведзены паспяхова.

13 03 2018 8

Новавыбранаму дэпутацкаму корпусу трэба было абраць старшыню Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. На гэтую пасаду прапанавалі кандыдатуру дэпутата ад Гудавіцкай выбарчай акругі №29 Мікалая Канстанцінавіча Лойкі, які да гэтага часу працаваў галоўным урачом ДУ “Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”. Як адзначыў Віталь Казлоў, Мікалай Канстанцінавіч шмат гадоў працуе ў раёне, аўтарытэтны, прынцыповы кіраўнік, чалавек слова і справы, патрабавальны і настойлівы. Пры яго непасрэдным удзеле шмат зроблена на Чэрвеньшчыне па навядзенню парадку і добраўпарадкаванню тэрыторый. Яго кандыдатуру падтрымалі, а таксама сказалі цёплыя словы ў яго адрас Наталля Якубіцкая, Уладзімір Рызгунскі, Анатоль Кулік – дэпутат па Гарбачоўскай выбарчай акрузе №7, Андрэй Прахарэнка – дэпутат па Савецкай выбарчай акрузе №26.
Шляхам тайнага галасавання за абранне Мікалая Лойкі старшынёй Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання з 29 дэпутатаў выказаліся 28, адзін – супраць. Падзякаваўшы за аказаны давер, Мікалай Канстанцінавіч запэўніў, што і на новай пасадзе будзе працягваць працаваць на карысць раёна і яго жыхароў.
Намеснікам старшыні райсавета быў абраны дэпутат Мінскай выбарчай акругі №1 Іван Іванавіч Іванцоў, начальнік аддзела Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта.
Створаны тры пастаянныя камісіі раённага Савета дэпутатаў, зацверджаны іх склад, абраны іх старшыні і сакратары.
Мандатную камісію па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання, законнасці, захавання правоў і свабод грамадзян будзе ўзначальваць дэпутат па Натальеўскай выбарчай акрузе №13 Людміла Пасудзеўская, пастаянную камісію па пытаннях бюджэту, фінансава-крэдытнай сістэмы, эканомікі і сферы вытворчасці – дэпутат па М.Зяневіча выбарчай акрузе №2 Святлана Тапырык, пастаянную камісію па аграрных пытаннях, харчаванню і сацыяльнаму развіццю тэрыторый – дэпутат па Рэспубліканскай выбарчай акрузе №25 Віктар Нагорны, пастаянную камісію па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароне грамадзян – дэпутат па Савецкай выбарчай акрузе №26 Андрэй Прахарэнка.
На сесіі быў абраны прэзідыум Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. У яго склад увайшлі: старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў, яго намеснік, старшыні мандатнай і пастаянных камісій, а таксама дэпутат па Жураўкавіцкай выбарчай акрузе №28, дырэктар ДУА “Смілавіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” Юрый Корсік.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў павіншаваў выбранага старшыню Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мікалая Лойку з ганаровай пасадай, пажадаў яму і ўсяму дэпутацкаму корпусу плённай працы ў цеснай звязцы з выканаўчай уладай на карысць раёна, быць уважлівымі да людзей і іх клопатаў, актыўнымі ў вырашэнні важных пытанняў. Ён таксама падзякаваў старшыні раённага Савета дэпутатаў 27 склікання Валянціне Тарасік за шматгадовую добрасумленную працу ў органах мясцовага кіравання і самакіравання, якая працавала на гэтай пасадзе два склікання.

Людміла РАБЕЦКАЯ. 
Фота Лідзіі ШЧАЦІНКА

Прочитано 217 раз (а)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.cherven.minsk-region.by/ru/novosti/novosti-rajona/item/4272-starshynyoy-rayonnaga-saveta-deputata%D1%9E-abrany-mikalay-loyka.html#sigProGalleria0cf459bfe1