Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Четверг, 17 мая 2018 года, 17:00

Касавіца пачалася!

Касавіца пачалася!

Сярод першых на Чэрвеньшчыне пачалі касіць травы першага ўкосу ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”. На палетак люцэрны ля вёскі Шалашы вывеў свой трактар “МТЗ-3022” з касілкай «КМР-9» механізатар Андрэй Марчанка (на здымку). У другую змену з ім працуе сын Руслан.

– Нам неабходна ўбраць 2 тысячы гектараў траў першага ўкосу і нарыхтаваць з іх 9 тысяч тон сенажу, – распавядае галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Бабіновіч. – Палову палеткаў займаюць бабовыя і бабова-злакавыя культуры. У першую чаргу будзем скошваць найбольш ураджайныя ўчасткі, каб у аптымальныя тэрміны закласці для дойнага статка на кожнай з малочнатаварных фермаў якасны сянаж з высокім утрыманнем пратэіну.

Як паведаміў Сяргей Бабіновіч, падчас корманарыхтоўкі ў гаспадарцы маюць магчымасць задзейнічаць пяць касілак, тры кормаўборачныя камбайны і да 12 адзінак тэхнікі на адвозцы зялёнай масы. Гэта дазваляе назапасіць неабходную колькасць кармоў з траў першага ўкосу за 20 дзён.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

159 раз (а)