Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Четверг, 11 октября 2018 года, 12:57

Фермеры наведалі вучняў Лядзенскай школы

Фермеры наведалі вучняў Лядзенскай школы

Сямейная пара фермераў Анатоль і Вікторыя Рапейка з вёскі Красны Бераг па запрашэнню дырэктара Лядзенскай школы Ірыны Мікалаеўны Змачынскай на мінулым тыдні наведалі вучняў. Шмат гадоў яны займаюцца вырошчваннем буякоў, а ў вольны час – аграэкатурызмам: арганізуюць экскурсіі з квэстамі для дзяцей і дарослых.

Калісьці дырэктара кранулі шчырыя, паважлівыя адносіны гэтых людзей да роднай зямлі, сялянскай працы. Яна зацікавілася таксама іх сучаснымі падыходамі да вядзення бізнесу. Таму Ірына Мікалаеўна запрасіла гасцей расказаць пра гаспадарку, падзяліцца вопытам адкрыцця і арганізацыі сваёй справы. Тым больш, што Лядзенская школа рэалізуе і свае камерцыяйны праекты, вядомыя ў раёне і вобласці, такія як “Грашовае дрэва”.

У рамках яго школьнікі зарабляюць уласныя грошы ад продажу рэчаў, зробленных сваімі рукамі: мяцёлкі гаспадарчыя, венікі лазневыя, дошкі для нарэзкі прадуктаў, лялькі сувенірныя. Вучняў цікавяць любыя камерцыйныя ініцыятывы, якія могуць быць рэалізаваны і ў сельскай мясцовасці. У школе ёсць “Аграрны” клас. Праз факультатыў разам з настаўніцай працы Нінай Міхайлаўнай Міраленка (па адукацыі яна аграном) вучні спасцігаюць навуку вырошчвання розных сельскагаспарчых культур.

Школа заключыла дагаворы аб супрацоўніцтве з Нацыянальным тэхнічным універсітэтам (БНТУ) і Горкаўскай сельскагаспадарчай Акадэміяй.

Вікторыя Мікалаеўна і Анатоль Пятровіч расказалі вучням аб сваёй гаспадарцы, аб асаблівасцях вырошчвання буякоў, аб іх карысных уласцівасцях, нават прывезлі пасмакаваць гэтую каштоўную ягаду. Сям’я Рапейка падзялілася саджанцамі буякоў і паказала майстар-клас па іх пасадцы. Тут таксама шмат сваіх сакрэтаў.

-Акрамя вытворчасці і руплівай працы па вырошчванню буякоў, — сказала Вікторыя Мікалаеўна, — сваёй задачай лічым і выхаванне ў наведвальнікаў нашай сядзібы любові да роднай зямлі, да прыгажосці беларускай прыроды, здаровага ладу жыцця. Мы хочам паказаць, што і на вёсцы можна сёння зарабляць неблагія грошы і жыць у сучасным дыхтоўным доме з усімі выгодамі. Сельскагаспадарчая праца зараз амаль на ўсіх этапах механізаваная, шматлікія прыстасаванні замяняюць фізічную працу. Пра гэта мы расказваем сваім наведвальнікам, праводзім квэсты, экскурсіі, карпаратывы. Мы прапагандуем сельскагаспадарчую вытворчасць і не баімся канкурэнцыі. Чым больш будзе шчаслівых і багатых людзей, тым лепш.

На школьным прысядзібным участку вучні пад кіраўніцтвам Вікторыі і Анатоля высадзілі каштоўныя саджанцы буякоў. Праз два гады ў рацыёне школьнікай з’явіцца новы натуральны лячэбны прадукт. І можа хтосьці з сённяшніх вучняў таксама вырашыць працаваць на роднай зямлі і пачне займацца фермерствам. Удзячныя школьнікі падарылі гасцям сувеніры, зробленныя сваімі рукамі, і папрасілі дазволу наведаць гаспадарку.

Галіна ГАМЕЗА. 
Фота аўтара

21 раз (а)

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.cherven.minsk-region.by/ru/novosti/novosti-rajona/item/5323-fermery-navedali-vuchnya%D1%9E-lyadzenskay-shkoly.html#sigProGalleriaa9299ed445