Адрес: 223232, Минская обл., г.Червень,
пл. Свободы, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для деловой переписки), электронные обращения для обращений граждан и юридических лиц

Телефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Режим работы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, обед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДА ОБРАТИТЬСЯ

Уважаемые посетители!Приветствуем Вас на официальном интернет-сайте Червенского райисполкома далее...

Председатель Червенского районного исполнительного комитета
В.Н. Козлов

 
Пятница, 22 сентября 2017 года, 9:34

Бібліятэка – для душы аптэка

Источник  Соб. Инф.
Бібліятэка – для душы аптэка

Штогод у нашай краіне 15 верасня адзначаецца Дзень бібліятэк. Упершыню яго святкавалі ў 2001 годзе ў дзень заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі –галоўным кнігасховішчы і цэнтры фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.

У Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуюць эрудыраваныя і адданыя сваёй працы людзі. Сюды прыходзяць чытачы, якія жывуць не толькі хлебам адзіным. Наша бібліятэка – не проста кніжная скарбніца, але і месца сустрэчы людзей. Бібліятэкары заўсёды ў ракурсе творчых ідэй.

З 1985 года ў бібліятэцы дзейнічае літаратурна-паэтычны клуб “Ветразь”, кіраўніком якога на працягу многіх гадоў быў Уладзімір Георгіевіч Дарагуж. Зараз працягвае справу Валерый Васільевіч Захараў. Аматары клуба абмяркоўваюць розныя тэмы, сустракаюцца з пісьменнікамі, мастакамі, кампазітарамі. У красавіку гэтага года адбылася сустрэча з беларускімі пісьменнікамі Уладзімірам Марозам, Наталляй Касцючэнка і Анатолем Зэкавым.

Вядома, што ўзрост жыццю не памеха. На паседжанні аматарскага аб’яднання “Журавінка” збіраюцца людзі “восеньскага” ўзросту. З дапамогай камп’тэрных тэхналогій сябры клуба абмяркоўваюць на сустрэчах разнастайныя тэмы.

Таксама бібліятэка арыентуецца на моладзь, таму было створана аб’яднанне “Маладзёжнае перакрыжаванне”. Напарамак клуба – духоўна-маральнае выхаванне. Удзельнікі - навучэцы старэйшых класаў гарадскіх школ, прафесійна-будаўнічага ліцэя Чэрвеня.

У 2017 годзе бібліятэка працуе над тэмамі: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 630-годдзе г. Чэрвеня, 135-годдзе нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзе Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Упершыню ў красавіку паміж Чэрвенем і расійскім горадам Каралёвым адбыўся тэлемост “Сяброўства без межаў і адлегласцяў”, прымеркаваны да Дня аб’яднання Беларусі і Расіі.

15 верасня свае прафесійнае свята работнікі бібліятэкі адзначылі з дзесяцікласнікамі СШ №2 г Чэрвеня book-квэстам “Чытай, горад!”. У гэты дзень дзейнічала акцыя “Бібліятэка –чытачу”. Кожны чытач меў магчымасць узяць бесплатна кнігу на адзін дзень з камерцыйнага фонду.

Грунтоўнае абслугоўванне наведвальнікаў Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі забяспечваюць адданыя сваёй працы прафесіяналы: загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Ждановіч, бібліёграф Алена Шульга і бібліятэкары Святлана Калтовіч, Жанна Крук і Кацярына Дземахіна, бібліятэкар пазастацыянарнага абслугоўвання Вольга Стрыжанкова.

Нават у век інфармацыйных тэхналогій бібліятэка застаецца неабходнай людзям. Жывыя зносіны з чытачамі дагэтуль застаюцца запатрабаванымі.

Алена Шульга, бібліёграф Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Прочитано 50 раз (а)